That's Me

Спас

Сярэдняя: 5 (1 голас)
tb10296.jpg

Сціхнуў дзень, потым згас
І прылёг адпачыць,
А збянтэжаны Спас
Заблукаў уначы...

І, ад пахаў п’яны,
Чараўнічай рукой
Насцяліў туманы
Па-над соннай ракой…

І навешаў расы
На траву, быццам слез,
І заплёў валасы
Сарамлівых бяроз.

А, забраўшыся ў сад,
Стаў па дрэвах лупіць,
Спелых яблыкаў град
У далоні лавіць…

А як кінуў дурэць
Свой набытак лічыць,
Ён схітрыўся паспець
З неба знічку ўхапіць

І між хмар адшукаць
Залаты маладзік,
Дый над хатай узняць
На той зорачкі цвік.

Хутка бавіцца час...
Мізарнее імгла…
Ходзіць Яблачны Спас
У чаканні святла...

І ўладарна, бы цар,
Аглядае палі
Не лайдак – Гаспадар
Працаўніцы-зямлі…