That's Me

Сталіцу лівень зноў заліў…

Яшчэ не ацэнена
tb2762.jpg

Сталіцу лівень зноў заліў.
Не ў першы раз бяда такая.
Што хоча неба змыць з зямлі,
Калі вось гэтак палівае?

А мо патопы – нам прысуд
За ўсё, што дзеецца на сушы?
Ці Бог сцірае нейкі бруд,
Які набіўся ў нашы душы?

Ізноў Няміга – у вадзе.
Вада – ракой, вада – навалай...
Куды расклад такі вядзе?
Ці папярэджанняў нам мала?

О, чалавек! Шануй жыццё!
Цябе – і пернікам, і пугай,
А ты й дарослы – бы дзіцё:
Як ні кажы, не хочаш слухаць…

28.06.2010