That's Me

Стаўлю Вам вышэйшы бал...

Яшчэ не ацэнена
1325014033_high_score_poster.jpg

"Паэтычныя яслі. Нават не садок, а яслі. І гэта - на нацыянальным сайце беларускай паэзіі!" (каментар на ВЕРШЫ.РУ)

Стаўлю Вам вышэйшы бал
За радкі крытычныя:
"Гэта, людцы, не партал –
Яслі паэтычныя".

Тут паэтаў-немаўлят,
Не набыўшых розуму,
Ставяць літасціва ў рад
З творцамі сур'ёзнымі.

Дазваляюць рыфмаваць,
Забаўляцца моваю.
Але ж як іх атрымаць
Без садка – гатовымі?

22.04.2012

Каментар да запісу: http://vershy.ru/content/tsi-ests-shto-nebudz-l