That's Me

Сустрэліся два сябра

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Сустрэліся два сябра неяк раз:
Адзін – хоць не анёл, але жанаты,
Другі – ліхі нахабнік, лавелас,
Гуляка, у дадатак, – шчэ й паддаты.

Зкурыўшы разам пачак цыгарэт,
Гутарылі пра тое і пра сёе.
І вось дайшлі ў размове да кабет –
Пра іх паразважаць маглі абое:

– На што глядзіш ты ў першую чаргу,
Калі ідзе прыгожая дзяўчына?

– У першую? Ды жонку сцярагу –
Ці сочыць, як я зыркаю вачыма…

24.08.2010