That's Me

Сябра мой! Не сумуй, калі ў сэрцы раздрай!

Яшчэ не ацэнена
tb29982.jpg

Сябра мой! Не сумуй, калі ў сэрцы раздрай!
Не апошні ты ў гэтым, не першы!
Мы сыходзім з зямлі ці то ў пекла, ці ў рай,
Каб адтуль дасылаць свае вершы...

А хто мусіць свае існаванне дажыць
І жывымі памерлых усмомніць,
Той пачуе і ўспрыме праддоннем душы
Нашу патубаковую споведзь.

І раскідае словы па струнах радкоў,
І пачутае выплюхне морам…
А як сыйдзе і сам, будзе колу сяброў
Дыктаваць свае новыя творы…Climacool Vent M