Сябровак неяк я падслухала….
Адна пра хлопца разважае:
– Званіць мне Саша. Ў трубку дзьмухае.
І ўсё маўчыць. Не размаўляе.
Кажу яму: “Кінь глупствам маяцца!
Ці ты пакрыўдзіўся ўжо, можа?”
– А ён?
– А ён не адгукаецца…
Бо ён – не Саша, а Сярожа…
24.02.2011