Такая стома ад жыцця –
Нібыта мне пад сто гадоў.
А недзе ўперадзе – працяг,
А за працягам – нешта зноў.
Ужо нічога не хачу.
Душу не цешыць нават верш.
А свет хістаецца ўваччу:
"Яшчэ, нябога, пажывеш!"
І зноў мяне бадзяга-лёс
Кудысьці цягне за сабой.
А прывід стомы, нібы хвост,
Паўсюль матляецца за мной...
23.09.2011