Трыццаць тры фотаздымкі – гады ад юнацтва да старасці –
у якіх крок за крокам жыцця стужка адлюстравалася –
Лоры, Хэзэр, Бебе і Мімі – сёстры Браўн і сяброўкі.
Іх фатограф штогод фіксаваў – як рабіў замалёўкі:
прыгажуні-дзяўчынкі, дзяўчаты, нявесты, жанчыны,
клапатушкі-матулі, бабулі ў барознах маршчынак.
З кожным кадрам сталеюць, старэюць – заўважыла вока…
А над імі ўсё тыя ж – нязменна – аблокі, аблокі…
8.07.2013
Каментар да запісу: