"Ці Вас задавальняе
Абраная работа?" –
Начальнічак пытае
Аднойчы ў навічка.
А той адказ шукае –
Хвалюецца да поту,
Стаіць, партфель сціскае
Пакутліва ў руках.
Пасля хавае вочы
І раптам у адчаі
Сам-насам разважае
Пра існае (бядак!):
“Дамоў увечар крочу –
Дык ног не адчуваю.
На жонку сіл не маю.
Задавальняе ж? Так?”