That's Me

Ці вы чулі пра жахі ў Зімбабве?

Сярэдняя: 5 (1 голас)
45.jpg

Ці вы чулі пра жахі ў Зімбабве?
Я чытала – няма нават слоў!
Уявіце – нахабныя бабы
Там гвалтуюць чужых мужыкоў!

Налятаюць шалёным кагалам
І, вадзіцаю плюхнуўшы ў твар,
Штосьці колюць, каб "нешта" “стаяла”,
І "ўжываюць" раз “наццаць” запар.

А пасля, нагуляўшыся ўдосталь,
За сабой хутка "паляць масты" :
Завяршаюць да жудасці проста -
Выкідаюць мужчын у кусты.

Мужыкі там, заплюшчыўшы вочы,
Каб не бачыць свой сорам і жах,
Пакутуюць, бо “нешта” ‘шчэ хоча…
І ляжаць … галяком… у кустах…

А "бандыткі", сабраўшы "насенне",
На "багацце" чаруюць сабе.
Рытуал, кажуць, ёсць ачмурэнны,
Справа толькі ў мужчынскай "сяўбе".

Дык жа ж вы, спадары-беларусы,
Не спяшайце ў Зімбабве, малю!
А за вашае “нешта” баюся,
Бо я вас, хоць і ўпотай, люблю!

Вось яны напрыдумалі, чэрці, -
Каб у сперме багацце шукаць!
Мужыкі! Вы зімБАБАМ не верце!

Калі што...
Лепей тут...
"Апыляць"...

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты