That's Me

Зрання ў цырульню завітаў...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Зрання ў цырульню завітаў
Кліент – рассеяны прафесар.
Ён задуменна сеў у крэсла
І галаву сваю падняў.

– Прашу пастрыгчы! Ды хутчэй!
Каб не спазніцца мне ў Анапу!

– Але ж... Але ж... Здыміце шляпу!

– О, выбачайце, брадабрэй!
Хоць не прыняў, дальбог, ні грама,
Ды не прыкмеціў, што тут дамы...

6.08.2010

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты