That's Me

ТуманЫ

Яшчэ не ацэнена
normal_svecha_gorela3033588.jpg

ТуманЫ… ТуманЫ
Ўсё навокал туманяць.
Cвет у іх патанае,
А душы не лягчэй.
Чаму ж вы, туманЫ,
Мне не засцілі памяць,
Што ніяк не збаўляе
Ад ягоных вачэй?

Чаму б вам, туманы,
Твар любімы не сцерці?
Ад яго столькі болі!
А забыць не магу.
Бы ў палоне маны
Мае беднае сэрца.
Ды як вецер у полі,
Ад сябе не збягу.

ТуманЫ…ТуманЫ…
Анічога не бачу:
Толькі цемра – бясконца
Ды самота – сцяной.
Але ж я, туманЫ,
Вам усё-ткі удзячна –
Бо за вамі ёсць сонца,
Што заўсёды са мной…

3.10.2010

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты