That's Me

Ты бачышся мне...

Яшчэ не ацэнена
26064.jpg

Праз пэўныя рэчы будзённых рэалій,
каторым я сілы і час аддаю,
твае галаграмы, як радыёхвалі,
хлынаюць у яву маю.

Ты бачышся мне. Апантанасць табою –
як шторм, што ўрываецца ў штыльныя дні.
Ты б’ешся ў мой розум нястрымным прыбоем –
выяваю з далечыні.

Набатам калоціцца сэрца штоночы:
калі ты, як прывід у цёмным акне,
знішчаеш мой сон і, уставіўшы вочы,
употай пільнуеш мяне.

І мне ад цябе не схавацца нікуды.
Здаецца, я – рыбка, што трапіла ў сець.
Адзінае выйсце – даверыцца цуду –
і ў родныя вочы глядзець.

27.03.2013

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты