That's Me

У майго знаёмца-сябра...

Яшчэ не ацэнена
vorobyi.jpg

У майго знаёмца-сябра
Вершы сыплюцца з тарбэчкі.
А ў мяне казычуць жабры,
Ды хаваюцца ў цянёчку.

Бо, напэўна, разумеюць,
Што пакуль што не саспелі,
Каб назвалі іх падзеяй
Мовазнаўцы-менестрэлі.

Але сонейка ласкава
Ўсё фарбуе ў пазалоту.
Прыйдзе час (калі, цікава?)
І майму вершапалёту.

Нібы зграйка верабейкаў,
Вершы пырхнуць
і растануць...
А ў цянёчку самасейкай
Застанецца
штось
на памяць...

31.08.2011Air Jordan III 3 Shoes