У шлюб з маляванкай-дзяўчынай...
Вось гэта – дзівоснае шоў!
Схацеў ажаніцца з карцінай,
Таму, што жывой не знайшоў.
Ці ёсць яна дзесьці на свеце?
Мо проста не здолеў знайсці?
Ці змогся шукаць у І-неце
"Дзяўчо недзе да трыццаці"?
А мо гэта кошык з бялізнай
Каханню вось так паспрыяў?
Такі ён цяжкі і вялізны,
Што хочацца збегчы ад спраў,
Дзяўчо атуліць, падбадзёрыць,
Паклажу яе падтрымаць,
І кветкі – вялізнае мора –
Ля ножак яе раскідаць.
А там – як яна пакахае –
Тады й да вяселля ўжо крок.
"О, мары!" – ўлюблёны ўздыхае.
О, хто б ажывіць дапамог!
Але... цішыня... На партрэце
Рашыў ажаніцца жаніх.
Шкада, не народзяцца дзеці
І ўнукаў не будзе сваіх...
24.04.2011