That's Me

У цягніку, паліцу верхнюю займеўшы...

Яшчэ не ацэнена
f526a1cbe793.jpg

У цягніку, паліцу верхнюю займеўшы,
Ляжыць мужчынка – паглядае на суседку.
А на нагах яго даўжэнных, засмярдзеўшы,
Смяюцца дзіркамі каляныя шкарпэткі.

“Ці Вы мяняеце шкарпэткі, даражэнькі?” -
Пытае ветліва жанчына… (ці то дзеўка?).
Мужык – у шоку…. вылупляе нават зенкі:
“А што, змяняю!.. Але толькі на гарэлку.”

27.10.2011