That's Me

Усё, што я хачу...

Яшчэ не ацэнена
1311307.jpeg

Усё, што я хачу – цябе любіць –
як хочаш ты. Ялеем. І агменем.
З тваіх далоняў шчасця брагу піць
і быць тваім і сонейкам, і ценем.

Усё, што я магу – цябе абняць –
прыручаным вятрыскам, не каханкай –
і твой хвілінны сум закалыхаць
сваёй недаспяванай калыханкай.

6.04.2013