Уцёк ад кры –
зісу... у сон,
прасіў яго
не турбаваць.
Што робіць ві –
сус-ветрагон?
І для чаго?
Мне не паняць.
Мо там, у сне, –
трапічны рай:
бананы, мо –
ра і пясок?
Тады б і мне
у гэткі край –
заплюшчу во-
чы і на бок.
Ці там яму
накрыты стол –
ікра, шампан –
скае, сцЯрлядзь?
Інакш чаму
ён, пустабол,
бы нейкі пан,
улёгся спаць?
У панядзе –
лак – будні дзень.
Ўвесь на рабо –
ту крочыць свет,
а ён не йдзе –
няма адзе...
А Вам слабо –
на парапет?
Ды на камен –
не – жыватом,
і напляваць
на ўсё і ўсіх.
І цэльны дзень
прабыць катом:
салодка спаць,
каб крызіс...
знік..
26.07.2011
Па навіне Тутбая: