That's Me

Вы не знаходзілі натхненне?

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Вы не знаходзілі натхненне?
Я недзе тут яго згубіла.
Цяпер блукаю сумным ценем –
І без яго мне свет не мілы.

Яно, напэўна, збегла ноччу
У сшытак лепшага паэта.
А я сяджу, марную вочы,
Яго чакаючы дагэтуль.

Мо Вам патрапіць мая згуба?
Дык, калі ласка, падхапіце
І, даражэнькі сябар любы,
Як-небудзь мне яго дашліце!

9.03.2011