That's Me

Вяртаюся з павіннай да вытокаў...

Яшчэ не ацэнена
59428.jpg

Вяртаюся з павіннай да вытокаў,
Да продкаў, да глыбінных каранёў,
Нібыта блудны сын, што быў далёка,
Ды раптам зразумеў: “Пара дамоў!”

Спяшаюся на крылах настальгіі,
Як птушка, што вяртаецца вясной
З чужыны, дзе зімоўкі неблагія,
У край, хоць не багаты, але свой.

Укленчваю. Схіляюся да глебы.
Удыхаю ўжо забыты мною пах.
Любуюся на велічнае неба,
Што сонейка купае ў ручаях.

Паглядваю на вёсачкі, хаціны,
Што гуртам акантоўваюць шашу,
І раптам разумею: я – часціна
Мясцін, што так прыцягваюць душу.

Вітаю далягляднае бязмежжа –
Лясы, азёры, рэкі і палі –
І сэрцам адчуваю: я належу
Вось гэтай, мною кінутай, зямлі.

21.03.2012

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты