That's Me

Я - ісціна...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
chelovechestvo.jpg

Я – ісціна. Я – повязь пакаленняў.
Я – змена існаванняў і дзяржаў.
Я – кола лёсу, смерцяў-нараджэнняў,
Мінулага і будучага сплаў.

Таму, заўжды пануючы паўсюдна,
Я маю ўсё, што белы свет стварыў -
З'яднаўшы час, калі я жыць не буду
З часінай, у каторую не жыў.

Так скарбаў назапасіўшы нямала,
Нясу зямныя цуды ў новы век -
Каб там чароўнай одаю гучала:
“Я – ісціна, я, просты чалавек!”