That's Me

Я стаміўся ад кніг...

Яшчэ не ацэнена
tb31762.jpg

Я стаміўся ад кніг.
Аддаю. Толькі ў добрыя рукі.
Каб сумлення прамень
Наўздагон не пакінуў апёк.
Хоць да іх і абвык,
Заглынуўшы ўсе "азы" і "букі",
Ды настаў светлы дзень -
Разбіраю кватэры куток.

Я стаміўся ад кніг.
Гэты скарб мне ужо не патрэбны.
Не судзіце мяне.
Я і так сам з сабой не ў ладах.
Звонку чую свой крык.
Аддаю … і збаўляюся глебы.
Ды наўрад ці кране
Хоць кагосьці нябачны мой крах.

Я стаміўся ад кніг.
Раздаю. За падзяку. Бярыце!
Хай падоўжыцца ў вас
Іх карыснае людзям жыццё!
Мо ў руках неблагіх -
Іх другое прышесце і выйсце.
Мо ўратуе іх час -
І не зробяцца сумным шмаццём.

Nike Air Max