That's Me

Я ў паэзіі – прымат...

Яшчэ не ацэнена
_origin_Tresdienai-25.jpg

Я ў паэзіі – прымат:
не ўжываю ў вершах мат,
не рыфмую “аць” і “яць”,
каб узровень свой узняць.

На чыесь радкі зірну –
ледзь не плачу: “Ну і ну!
Ды без мату мне й на трэць
сёння не замацярэць!”

І на порна ў “негля…жу”
не падштурхваю душу,
хоць яно – гавораць так –
дадае пісанню смак.

“Секас”? Дзе? Распуста ў нас!
Хтосьці – гомік-педэраст,
хтосьці – лЕсбі ( ці лесбІ?) –
у пажаднасці гульбы.

Хай бы ў модзе быў паркур!
Не! У творы ўбіўся юр
і псуе атрутай кроў
чытачоў і гледачоў!

Цьфу, брыдота! Проста жах!
Ды не ў сне – у шорт-лістах!
Гэта – лепшае, што ў нас
праз паэтаў піша час!

---------------------------

Тые, хто ім ставіць балы,
кажуць (прафесіяналы ж):
без наперчанай патравы
не ядуцца сёння стравы.

Ці задумаюцца еці:
чым выхоўваюцца дзеці?

15.04.2013

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты