That's Me

Як адчайна рыдае гітара...

Яшчэ не ацэнена

Як адчайна рыдае гітара!
Я такога не чула ніколі!
Бы аплаквае ўсе мае мары:
Аб каханні, аб шчасці, аб долі.

Распачаўшы, самотна ўздыхае
І ўздымае журботную хвалю.
Не прылада – істота жывая,
Што заходзіцца ў плачы ад жалю.

Раздзірае мелодыяй сэрца,
Мурашамі, марозам – па скуры.
Вадаспадам узбуджаных тэрцый
Набалелае, горкае бурыць.

І спявае, і шэпча, і стогне,
І ў запале ўсё некуды кліча –
І туга адступае і глохне,
Захлынуўшыся срэбрам крынічным.

Калі гэтак гітара іграе –
Боль сваімі пакутамі глушыць
І так шчыра усім спагадае –
Спачуваннем вылечвае душы.

Узбуджае ў паніклых надзеі,
Удыхае ў знясіленых сілы…
Як пажар, над зямлёй палымнее
І ўздымае ў нябёсы, бы крылы…

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты