That's Me

Як распазнаць свой дзень апошні...

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Як распазнаць свой дзень апошні,
Каб, не губляючы хвілін,
Усю душу, нібыта грошы,
Раздаць на добры успамін?

Каб напярэдадні расстання
Ў апошні раз яшчэ паспець
Гарачынёй свайго кахання
Кагосьці любага сагрэць.

Каб сэрцы родныя пяшчотай
На развітанне напаіць
І, адганяючы гароты,
Апошнім словам блаславіць...