Якая сёння прыгажосць –
вачам і сэрцу – асалода!
Напэўна, гэта рай і ёсць –
раскоша, Божая лагода.
Вакол іскрыцца, ззяе снег
трымценнем зорных аплікацый.
Здаецца, так бы цэлы век
стаяць і ціха любавацца:
маліцца ўзнёсла на абшар,
чмурэць ад срэбраных карункаў,
пад вяззю шатаў, нібы ў дар,
прымаць марозу пацалункі,
глядзець, як сонца лашчыць лёд
абжыўшых дахі сталакцітаў,
і прагна піць паветра мёд,
зіміцай-матухнай наліты.
Сапрауды,кожны верш чытаецца
Сапрауды,кожны верш чытаецца легка.
Калі будзе вольны час,абавязкова буду чытаць.
Сення мне пашанцавала,што есьць такі сайт
і талентавіты чалавек,які вельмі добра піша.
З павагай-Лявон.
Дзякую, Лявон, за падтрымку.
Дзякую, Лявон, за падтрымку. Яна для мяне -- як глыток паветра. Прыемна адчуваць зацікаўненасць чатача! :-)
Што тут казаць? Таленавітая
Што тут казаць? Таленавітая паэтка, напэўна вельмі слаўная кабетка!
Цудоўныя вершы, гумар і радасьць жыцця. Свяці нам вершамі сваімі, дарагая Таццяна!