That's Me

Якім бы чынам нас жыццё не перайначвала...

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
tb22385.jpg

Якім бы чынам нас жыццё не перайначвала
Ў бясконцых спробах падтрымаць і навучыць,
Няхай ніколі не знікае ў нас дзіцячае,
Бо надта сумна без яго дарослым жыць.

Ці варта мець зашмат напышлівай сур'ёзнасці
На строгім твары і ў патушаных вачах?
Калі б усе надзелі маскі шэрай поснасці,
Дык ад тугі, напэўна, свет бы ўжо зачах.

Што за нудота – без прыколаў стыць у сталасці
І больш не ведаць бестурботнай валтузні,
Той весялосці, што ў маленстве затрымалася
І не спяшае выяўляцца ў нашы дні?

А паспрабуйце, хоць на нейкую хвіліначку,
Ізноў гарэзамі, свавольнікамі стаць:
Ірынкай, Лёшкам, Светкай, Сашкам,Таняй, Ніначкай
І, як малыя, у дзяцінства пагуляць!

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты