That's Me

Гавораць, гора – не бяда...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
img_13528.jpg

Гавораць, гора – не бяда.
Але ў цісках будзённай прозы
Бывае так сябе шкада,
Што наварочваюцца слёзы.

І цягне выплакаць усё,
Што назбіралася гадамі,
Як недарэчнае жыццё,
Закаркаванае ільдамі.

А потым збыць сваю душу,
Тугой упіўшуюся "ў сцельку",
Адной хвілінай капяжу
У тканку нечай камізэлькі.

І боль залевай захліснуць,
Каб і слядоў не засталося.

Сыходжу ў тло...

А вершамуць
Мой неспакой па свеце носіць…

8.07.2011