“Здыму кватэру за інтым.”
Жартуе нехта? Ці – сур'ёзна?
Курам на смех! І, разам з тым,
Гучыць адчайна, нават слёзна!
Жыллёвы крызіс дастае?
Ці "дрэннай" моладзі распуста?
Ў народа грошай не стае?
Ў кішэнях звяла ўся “капуста”?
Здаваць пакойчык за інтым –
Адкуль такі дзікунскі "рэверс"?
З Парыжу, кажуць. Гэта ў ім
З’явіўся грэшны “соntrе сеrvісе”.
Прадажа цела – каб пражыць
На "пай" сярэдняга заробку.
Як існаваць, каб не грашыць?
Няўжо – у цемру паасобку?
Пайшоў па свеце моды ўзбрык:
Лягальны ў фінаў “соntrе сеrvісе”,
Ў Маскве ўжо попыт гэткі ўзнік
І ў нас ужо "казычуць нервы".
“Здаю... здымаю... за інтым...”
Аб’явы брудныя змясцілі.
Не важна, як, не важна, з кім, –
Каб толькі ў хату жыць пусцілі.
“Прадам сябе! Патрэбны дом!”
Душа заходзіцца ад жаху…
Як добра сёння быць катом!
Ці , на худы канец, сабакам!
Спадабалася вельмі, і мова
Спадабалася вельмі, і мова твораў спраўная, па-сапраўднаму беларуская! Дзякуй!
Выдатны верш!
Выдатны верш!
Татьяна, еще раз напишу
Татьяна, еще раз напишу здесь: ваши стихи мне очень нравятся. Легко, с иронией, порой с сарказмом... Спасибо вам! Вот стихотворение "КУПЛЯЙЦЕ МІНСКАЕ ПАВЕТРА..." можно было бы тоже опубликовать в качестве отдельного пота на Экоблоге. Тоже как-то увидела этот чудо-сувенир... сразу мысль возникла об этом написать...
Дзякую за цёплыя словы!
Дзякую за цёплыя словы!
Вельмі падабаецца!
Вельмі падабаецца!