That's Me

Згубіла фразу, нібы свет...

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)
2ksiega-150x108.png

Згубіла фразу, нібы свет –
І не магу знайсці і ўспомніць.
Уцёк, сарваўшыся, сюжэт,
Растала стрыманая споведзь.

Яна не вырвецца цяпер
Бадзягай-ветрыкам на волю.
І мой невыказаны верш
Ужо не выспее ніколі.

Радкамі ўслых не прагучыць,
Не застанецца на паперы.
Мне б тую фразу прыручыць,
Ды мітусня закрыла дзверы…

18.11.2010

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты