That's Me

Сон

Сярэдняя: 5 (1 голас)
1250112255_nochnoj-koshmar.jpg

Мне прымроіўся жудасны сон –
Шчэ дагэтуль душа мая ў поце:
Што мяне штурханулі ў загон
І дубінкай старанна калоцяць:

Па вушах, каб не слухалі "муць"
Пра пакуты маёй “сінявокай”;
Па вачах, каб не смелі зірнуць
На жыццё з нечаканага боку;

Па руках, што да працы гараць
І працуюць штодня, дзякуй Богу,
Але дом для сябе збудаваць
З-за бясконцай галечы не могуць;

Па нагах, каб не лезлі дарма
Аніякаму "пану" пад ногі,
І па шыі – сядле для ярма –
Чалавечага “шчасця” нябогі;

Па спіне, каб сагнутай была
За кавалак надзённага хлеба,
І па сэрцу – вытоку святла –
Каб не мела спадзеву на неба!

Дзікі сон! Сплю далей… і маўчу…
А ці сон? Ці не з явай памежжа ?
Я кідаюся і віскачу,
Бы свіння перад тым, як зарэжуць.

Прачынаюся… Чую свой віск…
Адыходжу ад жаху патрошку...
І з’яўляецца мутны абрыс:
Я ляжу на падлозе
Ля ложка…

13.07.2011
adidas