That's Me

Жыццё... Басанож па лязу...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
38231809_8150076_0000005245995273728903.jpg

Жыццё. Басанож па лязу.
Балюча, ды нельга спыніцца.
Змахну ў адзіноце слязу
І высушу след навальніцы.

І зноў – па загаду нябёс:
Наперад, наперад, наперад –
Куды накіроўвае лёс
І ветразь, напоўнены верай.

А там – будзь што будзе са мной.
Бог бачлівы кпіць з планавання.
Жыццё – шлях пакуты зямной.
Адно суцяшэнне – каханне…

18.04.2011