That's Me

Жыццё - скразны праход...

Яшчэ не ацэнена
600x600126150379596.jpeg

Жыццё – скразны праход
З народзінаў да скону.
Ляціш за годам год,
Паўзеш за крокам крок –
І спраў кругаварот
Мазаікай шалёнай
Тармозіць той палёт:
Урок, ізноў урок…

Імкнешся да святла
Ў канцы свайго тунеля,
Мо там хоць не імгла,
Крыху павесялей –
Зірнеш – вясна прайшла,
Дні лета розум спеляць,
І восені мятла
Мяце тугу палей.

Жыццё – праход скразны –
З нябыта ў неўміручасць,
З калыскі да труны,
Ад глебы да нябёс.
Няшмат тут навізны,
Ды радуюць і мучаць
Расквечаныя сны –

Ілюзіі
І лёс.

18.11.2011