That's Me

Зіме пара ўжо разрадзіцца...

Яшчэ не ацэнена
36918628.jpg

Зіме пара ўжо разрадзіцца,
Ды не дае пакуль што рады:
Паўснежня плюхае вадзіцай
Шкадуе, пэўна, снегападу.

Па лужах шлэпае няўклюдна,
Гвалтуе цемрай дні і ночкі,
А свет чакае, нібы цуду,
З’яўлення белых матылёчкаў.

Жыве марэннем і надзеяй
У прадчуванні таго свята,
Калі вясёлыя завеі
Ў бялюткі пух аздобяць шаты,

Калі святлом сагрэюць душы,
Асірацелыя без сонца,
І прыгажосцю зацярушаць
Заледзянелыя аконцы.

13.12.2011

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты