That's Me

Зноў глеба выбіваецца з-пад ног...

Яшчэ не ацэнена
original.jpg

Зноў глеба выбіваецца з-пад ног
І свет вакол губляе раўнавагу.
Не ўпала. Але моташна і блага.
Вы чулі? Вы чыталі? Гэта – шок!

Паветра не хапае, каб глынуць.
А сэрца раптам стала аж замнога.
Але ж пакуль жывая? Дзякуй Богу!
О, вэрхал – існавання каламуць!

11.11.2011