Ізноў праз пакуты... Ізноў праз пакуты –
у ранах па цернях –
шліфуецца дух, абалонкаю скуты,
як жыціцай зерне.
Пад ветрамі-бурамі знешняга свету
душой-небаракай
ссякаюцца ўсходы злаякасных клетак –
духоўнага раку.
І сэрцам прымаецца лепшае з лекаў –
святое прычасце,
якое жыццё павяртае спрадвеку
ад болю да шчасця.
17.07.2013