That's Me

Ізноў страшны, пакутны сон...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
580665.jpg

Ізноў страшны, пакутны сон
Душу мінуўшчынай марозіць:
П’яны мужык, бутэлек звон,
Малыя плачуць на падлозе,

І боль, і роспач, і туга –
Нібы лязом па свежых ранах.
Ізноў, ізноў у ланцугах –
Сямейных “радасцяў” кайдАнах!

Здаецца, тыя ж на вачах,
Што і калісьці, сохнуць слёзы,
І так жа птушкай б’ецца жах –
Што "сам" і сёння нецвярозы.

А ў сэрцы – дзетак галасы
І прадчуванне мужняй кары:
Ўсё як тады: за валасы –
Ды аб сцяну… змарнелым тварам.

Схаплюся. Вейкі расчыню.
Адчую явы мяккі дотык.
І ўслаўлю ноч, і цішыню,
І вольны подых… адзіноты…

19.02.2012

  • Гады творчасці
 
  • Апошнія водгукі
 
  • Нашыя сябры
 

Нашыя праекты